ФК «Грыф Гарадок» адзначыў 20-годдзе



Перамогай 2:1 над мясцовым супернікам з Міхалова футбольны клуб «Грыф Гарадок» адзначыў свой юбілей. Грыф сёлета святкуе сваё 20-годдзе. Пасля матча былі адзначаныя людзі, заслужаныя для футбольнай каманды. Назва клуба звязаная з гербам мясцовасці, на якім бачная і выява грыфа. «Запрапанаваў выяву беларускі мастак Лявон Тарасэвіч», — узгадвае войт гміны Гарадок  Веслаў Кулеша:

— Гэта былі файныя хвілі, момант калі мы адкрывалі стадыён, калі уваходзілі у акруговую, у чацвёртую лігу. Былі і горшыя.

Янэк Лотыш:

— Усе гульцы паходзяць з гміны Гарадок. Усе шчыра і паважна падыходзяць да гэтай гульні. У гэтай каманды ёсць вялікія перспектывы далейшага развіцця. 

«Грыф Гарадок» цяпер у акруговай класе — гэта адпаведнік пятай лігі. Сёлета футбалісты з Гарадка на дзясятым месцы. Апошні матч сезона яны правядуць 19-га чэрвеня ў Боцьках з мясцовым «Боцянам».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара