Фонд „Nowa Wola” ладзіць дабрачынны баль



Фонд „Nowa Wola”, які ладзіць майстар-класы працатэрапіі для невылечна хворых, рыхтуе дабрачынны баль. Дабрачыннае мерапрыемства адбудзецца 15 студзеня ў „Michalowa Gospoda” у Міхалове. Увесь даход ад балю будзе прызначаны на дапамогу падапечным гэтай медычнай установы.

Фонд дзейнічае пры праваслаўным прыходзе Нарадження Іаана Хрысціцеля ў Новай Волі, настаяцелем якога з’яўляецца айцец Яраслаў Шчэрбач. Паводле яго словаў, атрыманыя сродкі пойдуць на канкрэтную мэту:

– Ад 1-га студзеня пад апекай знаходзіцца дзве асобы, адна з іх дзяўчынка з гміны Нараўка, якая мае 7 год. Яна мае сіндром Рэта – не ходзіць, не гаворыць, з ёй няма кантакту. Яе сям’я вельмі бедная. Трэба купіць пад’ёмнік, каб яе можна было перамяшчаць, гэта галоўная мэта балю ў гэтым годзе.

Падчас дабрачыннага мерапрыемства зайграе беларускі калектыў „Калінка”. Фонд таксама падрыхтаваў аўкцыён на якім можна будзе набыць, сярод іншага, мяч з аўтографамі ўсіх футбалістаў „Ягелоніі” (Беласток).

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя