Фотавыстава Аляксандра Ласмінскага ў Беластоку



Выстава вядомага гарадзенскага фатографа Аляксандра Ласмінскага пад назвай „Мая Гарадзенская зямля” адкрылася ў Падляшскай оперы і філармоніі.

DSC01327

Прадстаўленыя фотаздымкі аўтара зроблены з вышыні птушынага палёту. Сувязі паміж гарадзенскім і падляшскімі фатографамі маюць ужо даўнюю гісторыю, адзначыў у час адкрыцця выставы Аляксандр Ласмінскі.

– Віктар Волкаў мяне навучыў здымаць з вышыні. Таму гэтая выстава прысвечана яму – вялікаму польскаму майстру. Я, робячы гэты альбом, абляцеў усе 17 раёнаў Гарадзеншчыны, і кожны з іх непаўторны, прыгожы. Я хацеў, каб у маіх здымках гэта было паказана. Адтуль, з неба, бачна ўсё.

Аляксандр Ласмінскі аўтар і складальнік многіх фотаальбомаў і кніг. Гэта была ўжо пятая выстава фатографа ў сталіцы Падляшскага ваяводства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара