Фотавыстава «Флора і фаўна лесу» у Бельскім доме культуры



У доме культуры Бельска-Падляшскага адкрылася выстава фатаграфіі «Флора і фаўна лесу» аўтарства бельшчаніна, Яраслава Ляшука. «У якасці аб′ектаў для фатаграфавання мяне цікавяць не людзі ды гістарычныя помнікі, больш прыцягальная для мяне — дзікая прырода», — кажа фатограф.

racinieuski_flora_i_faun_1 — Я засяроджваюся на рэдкіх гатунках, як мы тут бачым: трохпальцы дзяцел ці чорны, альбо лясны гняздоўнік, але і зуброў многа і алені, грыбы. Тут бачны стары дуб ляжыць, ён нібы мёртвы але жыве іншым жыццём. Найбольш здымкаў зробленыя у Белавежскай пушчы, з тэрыторыяў запаведнікаў. Выставу фотаздымкаў «Флора і фаўна лесу» можна паглядзець да 13 траўня.

Прэзентацыя выставы праводзіцца ў межах мерапрыемстваў па распаўсюдзе ведаў пра экалогію «З экалогіяй — культурна», рэалізаваных Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і Воднай гаспадаркі ў Беластоку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя