Гайнаўскай студыі эстраднай песні – 10 гадоў



Свой юбілей студыя святкавала ў гарадскім Доме культуры.

У складзе студы тры калектывы: “Lemonki”, вакальны калектыў “Małe HDK” і калектыў  “Студыя эстраднай песні”.

“Наш рэпертуар вельмі шырокі, а што для мяне вельмі важна – спяваем таксама на беларускай мове”, – кажа ўдзельніца Студыі эстраднай песні ГДК Ганна Бяляўская:

– Для мяне гэта асабліва важна, бо я адчуваю сувязь з беларускай культурай. Калі я магу яшчэ штосьці паказаць з песняй па-беларуску, то тады я вельмі шчаслівая. Найлепш адчуваю сябе ў спакойным рэпертуары. Мне вельмі добра працуецца з Мартай Грэдэль-Іванюк, бо гэта сапраўды вельмі добры, ветлівы чалавек.

Студыя эстраднай песні заснавана  выпускніцай гайнаўскага белліцэя, настаўніцай спеваў Мартай Грэдэль-Іванюк у лютым 2007 года. Удзельнікі студыі здабываюць прэстыжныя ўзнагароды конкурсаў на агульнапольскай,  а таксама на міжнароднай сцэне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара