Гарадзенцы абіраюць для адпачынку Друскенікі



У гарадзенскіх турыстаў, што падарожнічаюць аўтамабілем за мяжу, мяняюцца прыярытэты. Усё больш людзей, нават у будні дзень, наведваюць Друскенікі, літоўскі горад, што ў 40 кіламетрах ад Гародні. За савецкім часам мноства гарадзенцаў ездзіла сюды па прадукты і розныя прысмакі. Што зараз цікавіць гарадзенцаў у літоўскім горадзе-курорце, распытаў наш карэспандэнт:

– Можна з’ездзіць і адпачнуць у аквапарку. Большы па памерах горад, больш местаў адпачынку.

– З Друскенікамі звязаныя цёплыя ўспамны з савецкіх часоў, калі бацькі ездзілі туды за каўбасой і куплялі марозіва з жоўтай палівай. Традыцыйна, калі наведваю Друскенікі, набываю сабе такое марозіва з жоўтай палівай.

– Ужо больш еўрапейскі горад і сам па сабе выглядае выдатна. Шмат зеляніны. Паркі прыгожыя.

Асноўная праблема для падарожнікаў – гэта візавае пытанне, а таксама рамонт дарогі ад памежнага пераходу Райгардас да самога павароту на Друскенікі.

Беларускае Радыё Рацыя