Гародня і Аўгустаў пашыраюць супрацу



Кіраўнікі Гародні і Аўгустава падпішуць дамову пра супрацу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Разам з польскімі алімпійскімі чэмпіёнамі кіраўнік польскага памежнага горада Войцэх Валюлік на байдарках прыплыў у Беларусь. Кіраўнікі гарадоў абмяркуюць праекты, звязаныя з турыстыкай у рэгіёне Аўгустоўскага канала. Адна з галоўных задумаў – зрабіць роварны шлях з Аўгустава да Гародні. Плануецца пабудова роварнага моста праз Нёман каля лесапаркавай зоны ў Пышках або насупраць гарадзенскага Старога замка.

Кажа бурмістр Аўгустава Войцэх Валюлік:

– Найважнейшая справа ўжо зроблена – адменены візы, і я перакананы, што гэта паскорыць развіццё ўсёй інфраструктуры, зробіць вядомым канал на ўсю Еўропу і ўвесь свет. Мы нават не ўяўляем, якія прыродныя і архітэктанічныя цуды маем. Рэдка здараецца, каб канал праходзіў праз такія маляўнічыя наваколлі.    

Акрамя таго, супраца палегчаць змены ў працы памежнага перахода Рудаўка-Лясная, які ў хуткім часе стане пешаходна-роварна-водным.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя