Гістарычнае свята Бельскай іконы Божай Маці



Сотні жыхароў Бельска-Падляшскага ўдзельнічалі ў агульнагарадскіх святкаваннях дня памяці Бельскай іконы Божай Маці. Ікону вынеслі з Прачысценскай царквы, і ўпершыню пранеслі хрэсным ходам у Успенскую царкву. Там, перад храмам, прайшло набажэнства. Пасля духавенства, на чале з мітрапалітам Варшаўскім і ўсёй Польшчы Савам ды епіскапамі Якавам і Грыгорыем супольна з вернікамі аднеслі Бельскую ікону Божай Маці ў Прачысценскую царкву.

Кажа айцец Адам Дзенісюк:

— Гэта вялікае свята для ўсіх жыхароў горада Бельска, бо мы прайшлі вуліцамі горада з нашай іконай Прасвятой Багародзіцы, якая больш за 500  гадоў ахоўвае нас у гэтым горадзе і кожны вернік гэта адчувае. Гэта бласлаўленне горада і не толькі для праваслаўных, але і для іншаслаўных і для ўсіх людзей.  

Свята Бельскай іконы Божай Маці з 2007 г. адзначаецца ў другую нядзелю чэрвеня. Сёлета, ў гэты дзень на набажэнствах узгадвалі таксама памяць Мучаннікаў Холмскіх і Падляшскіх.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара