Гісторыя падляшскіх вёсак – даступная кожнаму



Пра мінулае Бельшчыны размаўлялі ў Беластоку. У Цэнтры падтрымкі няўрадавых арганізацый расказалі пра гісторыю вёсак гміны Орля, а гэта, між іншым Волька Выганоўская і Рыгораўцы. Звесткі збіраў даследнік Яўген Семянюк, ён карыстаўся дакументамі мясцовай праваслаўнай парафіі:

Мы даведаліся пра гісторыю ад 1500 года, пра парафію, пра вёскі, пра школу ў Рыгораўцах, што заснаваная ў 1884 годзе. А гэта ўжо сучасная гісторыя: ад рэпатрыяцыі 1946 года. І хоць гэта гісторыя апошніх 70-ці гадоў мы яе зусім не ведаем, а тут пра гэта можна было даведацца.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Падляшскае генеалагічнае таварыства. Ужо 12-га красавіка запрашаем зноў у Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый у Беластоку. Размова пойдзе пра вёску Трасцянку на Гайнаўшчыне.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя