Грэцыя пагадзілася прыняць умовы крэдытораў



Улады Грэцыі пагадзіліся прыняць умовы міжнародных крэдытораў, якія былі прапанаваны на мінулым тыдні, піша „Файнэншал таймс”. Выданне спасылаецца на ліст прэм’ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса, які ён накіраваў напярэдадні кіраўнікам Еўракамісіі, МВФ і Еўрапейскага цэнтральнага банку. Цыпрас таксама просіць падоўжыць праграму фінансавай дапамогі ў аб’ёме звыш дваццаці дзевяці мільярдаў еўра.

Кіраўнік грэцкага ўраду пагаджаецца на ўсе ўмовы, уключаючы рэформу па жорсткай эканоміі. Ён просіць зрабіць адзінае выключэнне – увесці 30% -ыя падатковыя льготы для грэцкіх выспаў. Ён патлумачыў гэта складанасцю ў забеспячэнні гэтых тэрыторый неабходнымі таварамі і рэсурсамі.

Беларускае Радыё Рацыя