Гукі беларускай музыкі захапілі Бельск-Падляшскі



У мясцовым гарадскім амфітэатры адбыўся «Беларускі народны фэст». Перад бельскай публікай выступілі музычныя калектывы з розных раёнаў Беласточчыны, а таксама госці з Беларусі. «Мы пад уражаннем ад бельскіх гледачоў», — кажа мастацкі кіраўнік гайнаўскага калектыву «Давід Шымчук Бэнд».

Давід Шымчук:

Добрая атмасфера, выдатная публіка, якая вельмі добра прыняла нас. Мяркую, што гэты быў вельмі добры фестываль як і наш выступ тут і супольная забава з публікай. У нас застануцца добрыя успаміны пра выступ у Бельску. Кожны канцэрт у новым месцы, бо ў Бельску мы яшчэ ніколі не гралі, дае нейкі новы досвед і новыя перспектывы на будучы год.  

У рамках «Беларускага народнага фэсту» у Бельску Падляшскім выступілі між іншым таксама «Цаглінкі» з Новага Ляўкова (што на Гайнаўшчыне), «Гай» з Беластока, ды «Заранак» з Барозы (што на Берасцейшчыне).

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя