Гукі рок-музыкі захапілі Гайнаўку



VIII фестываль „Rockowisko Hajnówka 2016″. На сцэне гайнаўскага амфітэатра прайшла конкурсная частка мерапрыемства, у якой сёлета прымаюць удзел 5 гуртоў з Польшчы.

CIMG3732

„Гэтая музыка іграе ў нашых галовах і сэрцах”, — кажа старшыня культурнага аб’яднання „Тыбель” — галоўнага арганізатара фестывалю, Тамаш Ціханюк:

Мы звяртаемся таксама да нашых мінулых часоў, да нашай маладосці і да музыкі, якую слухалі калі вучыліся ў сярэдняй школе, ці ва ўніверсітэце, а таксама да той атмасферы, якая панавала ў Гайнаўцы ў 80-я 90-я гады, калі было мноства гуртоў розных жанраў рока і многа канцэртаў, на якія прыходзіла шмат людзей.

Як лічыць Тамаш Ціханюк, важны і відавочны элемент на фестывалі „Rockowisko” – беларускія гурты з Беларусі і Беласточчыны ў якасці выканаўцаў:

Гэта таксама сядзіць у нашых сэрцах, бо мы, арганізатары, таксама беларусы. Мы вельмі добра ведаем беларускую музыку, ходзім на канцэрты беларускіх гуртоў, слухаем іх, і таму запрашаем.

На сёлетнім фестывалі выступіў калектыў „Dzieciuki ” з Гародні. Адметнасцю ёсць тое, што аніводнага з беларускіх гуртоў няма ў конкурснай частцы фестывалю. Прычынай была адсутнасць заявак на конкурс.

„Публіка ў Гайнаўцы нас уразіла”, – кажуць чальцы гурта „Dzieciuki”:

Алесь ДзянісаўПрынялі цёпла. Нам было вельмі складана граць пасля вакаліста “Москвы” і  перад “Дэзэртэрам” таму, што гэта такія страшна папулярныя мастадонты польскай панк-сцэны. Я гэта кажу без нейкага сцёбу, а менавіта так, як яно ёсць.

Павел ТрублінУзаемасувязь паміж слухачамі і намі музыкамі, калі яна ёсць, то ўсё супер, усе задаволеныя, усе танчаць, пазітыў – узаемасувязь была.

У конкурснай частцы „Rockowisko Hajnówka 2016″ перамог гурт „Panta Koina” з Любліна.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка