Гурт «Сцяна» зайграў у Варшаве



На юбілейны з’езд студэнтаў-каліноўцаў у польскай сталіцы завітаў гурт «Сцяна». Канцэрт атрымаўся як заўсёды гарачым і энергічным. Выступам задаволеныя засталіся і самі музыкі:

— Мы даўно не былі ў Варшаве і нам вельмі спадабалася.

— Афігенна было насамрэч. Тут ёсць некалькі плюсаў. Па-першае, заўжды прыемна бачыць, як людзі сустракаюцца калі доўга не бачыліся і столькі пазітыву адразу. А па-другое, тут такая спёка, што мне на хвіліначку падалося, што я недзе ў Афрыцы ці ў Турцыі, альбо ў Беларусі летам. Тут так спякотна і файна прымалі, што мне хочацца вярнуцца сюды яшчэ раз і мне здаецца, што не толькі мне.

Наступны канцэрт, які адбудзецца ў чэрвені, музыкі гурта «Сцяна» плануюць правесці ў Берасці. Канкрэтная дата пакуль вызначаецца.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя