І на Аўгустоўшчыне спяваюць па-беларуску



Вёска Ракавічы, якая месціцца пры польска-беларускай мяжы, гаворыць і спявае на роднай мове. Сямейны гурт з Ракавіч сёлета заняў ІІ месца на XХIV Агульнапольскім фестывалі „Беларуская песня”. Журы адзначыла гурт за аўтэнтычныя песні, якія, як падкрэслівае заснавальнік гурту Станіслаў Райкоўскі, суправаджалі штодзённае жыццё іх сям’і.

– Час ад часу мы збіраемся разам і кажам: ну давайце паспяваем. І заўсёды спяваем гэтыя песні.

Сямейны гурт з Ракавіч быў таксама лаўрэатам на Агульнапольскім фестывалі калектываў і народных спевакаў у Казімежы. У сваім рэпертуары маюць песні, якіх вывучылі ад сваіх дзядоў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара