ІІ Навагодні Бег Тура



У Бельску Падляшскім 84 бегуны, аматары і прафесіяналы, у першы дзень года змагалася на дыстанцыі 10 кіламетраў. Сярод жанчын перамагла Моніка Тэрэбун з Відава, што пад Бельскам Падляшскім. Сярод мужчын найлепшым быў Лукаш Карпюк з Гайнаўкі:

— Я ўжо 4 гады трэніруюся ў Гайнаўцы, мой трэнер — Роман Сахарчук. Я паўдзельнічаў амаль ва ўсіх прабегах у ваяводстве, удзельнічаў у агульнапольскім чэмпіянаце. Учора крыху пасвяткаваў, а сёння пабег і выйграў.

Апрача мясцовых фанатаў забегу, на маршруце з’явіліся таксама спартоўцы з Беластока, Варшавы ці Торуня. Сёлета арганізатары «Навагодняга бегу тура» пашырылі фармат мерапрыемства: прайшлі таксама канцэрты. Беларускія калядкі праспяваў калектыў «Жэмэрва» ды шырокі рэпертуар паказаў калектыў «Капрыз» з бельскага комплексу школ з беларускай мовай навучання.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара