Іканапіснай студыі ў Бельску – 25 гадоў



Пасляліцэйская іканапісная студыя ў Бельску Падляшскім дзейнічае ўжо 25 гадоў.

DSC_2901

Яна была створана 17 траўня 1991 года па ініцыятыве айца мітрата Лявонція Тафілюка. Гэта адзіная такога кшталту пляцоўка ў Польшчы.

“Праз гэтыя гады з нашай школы выйшла 50 іканапісцаў”, – кажа дырэктар школы айцец Лявонцій Тафілюк:

– Бог кіруе ўсім і даў такую думку людзям, якія прыйшлі, нягледзячы на тое, што робіцца ў свеце, яны знайшлі сваё месца. Ікона з’яўляецца асновай нашай веры і паказвае нам тое, чаго не бачым сваімі вачыма, а што існуе. Дзякуючы Ісусу Хрысту і іконе мы злучаемся з небам і Богам.

17 траўня ў іканапіснай школе прайшла прэзентацыя турыстычнай маркі прысвечанай пляцоўцы ды прышкольнай царкве Святой Тройцы. Гэта адна з чатырох марак, якія рэкламуюць Бельск-Падляшскі ў межах міжнароднай турыстычна-калекцыянерскай ідэі, якая ахоплівае 20 краін свету.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара