Інвалідныя вазкі на паркоўцы гандлёвага цэнтра



«Зараз вярнуся», «Спяшаюся», «Я толькі на хвіліну» — а якая у Вас адгаворка, каб заняць парковачнае месца для інваліда? З такім лозунгам Фонд ініцыятываў у карысць інвалідаў «Impuls» праводзіць кампанію ў адным з беластоцкіх гандлёвых цэнтраў. На паркінгу сябры кампаніі паставілі інвалідныя вазкі, якія займалі парковачныя месцы гасцей гандлёвага цэнтра.

IMG_5878

Паводле арганізатараў мэта акцыі — звярнуць увагу на беззаконную паркоўку на месцах для інвалідаў, кажа Войцех Грабоўскі з фонду «Impuls».

— Нават сёння, назіраючы за акцыяй з самай раніцы, бо вазкі былі расстаўлены ўночы, мы назіралі сітуацыю, калі прыехаў спадар і прыпаркаваўся не месцы для інвалідаў, выйшаў, прачытаў паперку на вазку і вокамгненна вярнуўся ў машыну і з’ехаў амаль з віcкам апонаў. Відаць, адчуў сябе няёмка.

Паводле Войцеха Грабоўскага каля 30 адсоткаў кіроўцаў у Польшчы бяспраўна паркуюць машыны на месцах для інвалідаў.

У межах кампаніі паўстаў таксама адукацыйны відэа-ролік які стварыў вядомы беластоцкі рэжысёр Кшыштаф Кізевіч.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток