ІПН прыгадае пра 70-ую гадавіну пацыфікацыі падляшскіх вёсак



Інстытут нацыянальнай памяці

70-ая гадавіна пацыфікацыі беларускіх вёсак на Падляшшы, забойствы вазакоў каля Пухалаў Старых і дзейнасць польскага ўзброенага падполля на тэрыторыі ўсходняй Беласточчыны ўключаны ў план адукацыйных мерапрыемстваў Інстытута нацыянальнай памяці ў Беластоку на наступны год, паведаміў прэс-сакратар інстытута Томаш Данялецкі:

– Тэма дзейнасці незалежніцкага падполля на нашых тэрыторыях з’яўляецца ключавой тэмай, якія вельмі часта закранаецца ў нашай адукацыйнай дзейнасці. Яны датычылі гэтых драматычных падзей, а таксама гэтыя тэмы ў адукацыйных мерапрыемствах. Мы разумеем, што дзейнасць падполля ў гэтыя перыяд была вельмі драматычнай, складанай. Гэтыя складанасці мы таксама намагаемся паказваць.

Напрыканцы студзеня 1946-га года аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) пачаў пацыфікацыю вёсак на Беласточчыне, у якіх пражывалі праваслаўныя беларусы. Цягам пяці дзён з рук польскага ўзброенага падполля загінула каля сотні мірных жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Былі пацыфікаваныя вёскі Вулька Выганоўская, Залешаны, Зані, Шпакі ды Канцавізна.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя