Калектыў беларускай песні “Маланка” адзначыць 25-годдзе



Ужо ў суботу, 25 красавіка, калектыў беларускай песні “Маланка” адзначыць 25-годдзе сваёй мастацкай дзейнасці.  Самадзейны калектыў працуе з 1990 года пры Бельскім доме культуры ў Бельску Падляшскім.

DSC_2582

DSC_2583 DSC_2584

“Хаця “Маланка” дала больш за 500 канцэртаў – да гэтага, суботняга, рыхтуемся ўжо некалькі месяцаў”, – кажа мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Лукашук:

 – Выканаем 17 песень, частка песень знаходзіцца на новым дыску, які выдалі ў мінулым годзе. Некаторыя песні – з сёлетняга конкурсу беларускіх песень. 25 гадоў – гэта шмат гадоў, трэба вытрымаць. Я ў калектыве спяваю ад самага пачатку і так – 75 працэнтаў удзельнікаў калектыву. 

Юбілейны канцэрт пройдзе ў Бельску Падляшскім, у мясцовым доме культуры. Пачнецца ў 17 гадзін.

Як госць, на сцэне выступіць падляшскі калектыў “Ас” ды калектыў з беларускага Кобрыня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя