“Каліноўскі. Апошнія дні”. Прэзентацыя фільму ў Варшаве



Новую кінастужку пра апошнія дні жыцця Кастуся Каліноўскага ў польскай сталіцы прэзентаваў тэлеканал “Белсат”. Пасля прагляду адбылася дыскусія з рэжысёрам фільму Валерыем Мазынскім. Рэжысёр распавёў пра пасыл, які ён спрабаваў перадаць у фільме, а таксама патлумачыў публіцы, чаму ён паказаў менавіта трагічную канцоўку, адлюстроўваючы сённяшні час.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Валерый Мазынскі:

— Гэта не песімізм, гэта так ёсць. Я пра гэта і сказаў, што я не ведаю, што заўтра. Заўтра проста прыйдуць. Гэта вісіць у паветры. За намі сачылі, за намі хадзілі дзяжурныя, нас выганялі. Калі мы дзве секунды лішнія былі за намі ўжо стаялі. Увогуле тут Каліноўскі, няхай ён даруе, але гэта пастава, каб пагаварыць пра сённяшні дзень. Мы чысцім сябе пад Каліноўскім, прачышчаем гэты вобраз для сябе, каб убачыць яго жывым. Калі б у нас не было гісторыі, нас даўно ўжо не было б. Мы ёсць, мы ў гэтым суквецці ўсіх народаў, усіх людзей і мы павінны быць не апошнімі, мына раўне павінны быць.

Прэм’ера фільму на тэлеканале «Белсат» адбудзецца 20 сакавіка напярэдадні гадавіны смерці Кастуся Каліноўскага.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара