Калядныя сустрэчы ў Плёсках



Калектыў “Жэмэрва”, які дзейнічае пры Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, ды народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Жураўка” з вёскі Спорава, што на Берасцейшчыне, супольна калядавалі на Падляшшы. “Сёлета з абрадам “хрыстка” наведалі мы вёску Плёскі”, – кажа дырэктар Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:

– Тое, што ёсць найважнейшым у час Вадохрышча, у калядным абрадзе, гэта раздача дубовых „гулькаў”, якімі святой вадой гаспадары павінны асвяціць сваю хату і абысці гаспадарку.

Спораўская “Жураўка” прадстаўляла абрад калядавання з казой.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара