Кантрабандныя цыгарэты ў макулатуры



80 тысяч пачак нелегальных цыгарэтаў канфіскавалі польскія памежнікі на беларуска-польскім пераходзе Брузгі-Кузніца. Кантрабанду, вартасцю 1 мільён злотых, знайшлі ў грузавіку, які перавозіў макулатуру. «Мытнікі і памежнікі старанна праверылі грузавік, якім кіраваў 52-гадовы грамадзянін Беларусі,» — кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку, Мацей Чарнэцкі.

— У час праверкі прычэпу выявілася, што сярод заяўленай макулатуры есць таксама скрыні з нелегальнымі цыгарэтамі. Кантрабанда была схаваная у цэнтры прычэпу, абкладзеная парэзанай паперай і кардонам. Мытнікі займаліся разгрузкай і пералікам канфіскаванага тавару цягам больш чым 10 гадзінаў. Агулам, у прычэпе мытнікі знайшлі восемдзесят тысяч пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі. 

Супраць кіроўцы пачаты судовы працэс. Яму пагражае высокі штраф, або да 5 гадоў турмы.

Лукаш Леанюк, Міхалова, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Służba celna