Казкі па-беларуску ў нацыянальны тыдзень чытання



Амаль 3,5 тысячы польскіх гарадоў і мясцовасцяў далучылася да акцыі: Нацыянальны тыдзень чытання дзецям. Гэтае штогадовае свята чытання адзначаецца сёлета пятнаццаты раз.

Сярод партнёраў акцыі між іншымі Пачатковая школа ім. св. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Тут казкі і вершы дзецям чыталі беларускія журналісты. На думку настаўніцы Яанны Марко, такія сустрэчы заахвочваюць вучняў да адкрывання беларускай дзіцячай літаратуры.

Такія акцыі вельмі патрэбныя, бо дзеці вельмі любяць, калі да іх прыходзяць госці, і калі хтосьці прыходзіць да нас і чытае, яны гэта вельмі доўга памятаюць. Так, як у нас штогод адбываецца дыктоўка па беларускай мове, сёлета я таксама вырашыла, што не буду сама чытаць, а запрашу гасцей, і дзеці вельмі цешацца і любяць, а потым доўга памятаюць гэта.

Беларускія казкі і вершы дзецям чытала наша рэдакцыйная калега Ганна Мордань і журналіст Радыё Беласток Міхась Сцепанюк.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток