Хоспіс у Новай Волі зладзіў інтэграцыйную сустрэчу



„Добрая воля” – інтэграцыйная сустрэча пад такой назвай прайшла ў Новай Волі, што на Падляшшы, дзе дамашні хоспіс бясплатна дапамагае невылечна хворым асобам.

DSC01482

Штогод, дзякуючы падтрымцы суседніх гмін ды прыватных спонсараў, у хоспісе праходзіць мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца інтэграцыя:

Ініцыятар дамашняга хоспіса ў Новай Волі айцец Яраслаў Шчэрбач падкрэслівае, што такія падзеі паказваюць вялікую заангажаванасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі:

– Хворыя людзі, інваліды таксама ўмеюць гуляць, могуць зарганізавацца. Нашы ўдзельнікі, калі рыхтуюць усё, становяцца гаспадарамі, што ўключае адказнасць за арганізацыю. Разам мы можам зрабіць вельмі шмат добрага.

Прысутныя на інтэграцыйнай сустрэчы ў Новай Волі маглі паслухаць музычныя гурты ды паглядзець тэатральную пастаноўку. Мерапрыемства завяршылася супольным абедам.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара