Хросны ход у гонар Святога Мікалая



Праваслаўная царква ўзгадвае сёння перанясенне мошчаў святога Мікалая Цудатворцы з Мір Лікійскіх у італьянскі горад Бары. Памяць святога асабліва адзначаецца ў прыходзе Арханёла Міхаіла ў Бельску Падляшскім. Святары ды вернікі прайшлі хросным ходам вуліцамі горада з царквы ў капліцу Святога Мікалая, што на тэрыторыі Комплексу Школ з Дадатковым вывучэннем беларускай мовы. “Гэта месца малітвы – тут дзейнічаў Свята-Мікалаеўскі манастыр,” – прыгадаў мітрафорны пратаіерэй Лявонцій Тафілюк.

На месцы, дзе цяпер знаходзіцца капліца, стаяла, пабудаваная ў 1678 годзе, царква Святога Мікалая. Яна была спаленая ў 1941 годзе.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя