Клуб “Змена клімату” запрашае пашырыць моўную прастору



У клубе “Змена клімату” прайшла чарговая сустрэча з цыкла „Беластоцкая моўная кавярня”. Гэта добры спосаб для вывучэння мовы і пошуку цікавых знаёмстваў.

Мерапрыемства збірае карыстальнікаў каля 15 моў, у тым ліку беларускай. На думку арганізатара Пшэмыслава Вежбоўскага, гэта прыемны і эфектыўны спосаб пашырэння сваёй моўнай прасторы.

– Галоўнае пры вывучэнні мовы – гэта гаварыць на ёй. Шмат людзей мае гэтую праблему – пачаць размаўляць на мове. І акурат тут мы паказваем, што размаўляць на іншай мове – гэта галоўнае ў яе вывучэнні. Трэба папросту размаўляць з людзьмі.

Наступная сустрэчы з цыкла „Беластоцкая моўная кавярня” адбудзецца 9 снежня ў клубе “Змена клімату”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі