„Колеры праваслаўя. Польшча”



Выйшла трэцяе выданне фотаальбома „Колеры праваслаўя. Польшча”.

Прэзентацыя прайшла ў Падляшскай кнігарні і сабрала дзясяткі людзей.

147 фотаздымкаў прадстаўляюць найважнейшыя падзеі праваслаўных Падляшша, кажа старшыня таварыства OrthNet Александр Васілюк:

– Такая наша галоўная мэта, каб гэта было цікава, мультымедыйна, дзякуючы чаму праект карыстаецца поспехам. Гэта праца няспынная, бо сэрвіс OrthPhoto увесь час функцыянуе, увесь час праглядаем фотаздымкі, захоўваем. Цягам паловы года з’явілася гэтае выданне.

Падчас прэзентацыі альбома таксама была паказана анімацыя „Праваслаўе ў Польшчы”, якую можна будзе знайсці на сайце OrthPhoto. Альбом выйшаў пры падтрымцы Маршалкоўскай управы ў Беластоку.  

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара