Сакольскі конь — намінант на «Падляшскую марку года»



Конь сакольскай пароды трапіў у лік 21 фіналістаў у конкурсе «Падляшская марка года».

Колькасць намінантаў была найбольшай за ўсю гісторыю конкурсу. Эксперты разглядалі ажно 179 кандыдатур.

Каня сакольскай пароды на конкурс заявіў Старшыня Лакальнага кола ў Дуброве Беластоцкай пры Ваяводскім звязе каняводаў Пётр Маеўскі:

— Сакольскі конь рэкламуе Сакольскі павет і тэрыторыю Сакольшчыны не толькі на Падляшшы,а але і ў іншых рэгіёнах ваяводствах дзе ладзяцца выставы, чэмпіянаты сакольскага каня. На нацыянальную выставу едуць сакольскія коні.

На фарміраванне каня сакольскай пароды вялікі ўплыў мелі ўмовы навакольнага асяроддзя. Сёння гэта культурная спадчына гэтага рэгіёна Польшчы, — кажа віцэ-стараста Сакольскага павета Юры Беламызы.

— Кожны хваліць сваё. Конь сакольскай пароды здаўна жыў з людзьмі і працаваў, добра ці кепска было ў гаспадарцы. Ён проста стаў такім прыяцелем чалавека ў ягонай штодзённай працы. Харошыя і спакойныя коні, і я думаю, што трэба, каб гэта яны сталі «Падляшскай маркай года».

За каня сакольскай пароды можна галасаваць на сайце podlaskamarka.pl. Абвяшчэнне вынікаў трынаццатага конкурсу „Падляшская марка года” адбудзецца 27 красавіка.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара