Конкурс пастушковых інструментаў



35-ты юбілейны конкурс ігры на пастушковых інструментах праходзіць у Цеханоўцы, што на Падляшшы. Пачаткова ўдзельнічалі ў ім музыкі з Цеханоўца і ваколіцаў, але з прычыны вялікага зацікаўлення конкурсам пачалі прыязджаць выканаўцы з другіх рэгіёнаў Польшчы. З часам конкурс набыў міжнародны характар:

– Сапраўдная мелодыя можа нараджацца толькі з сапраўднай лігаўкі. Гэта інструмент Адвенту, на якім граюць цягам 4 тыдняў, аж да Вігіліі Божага Нараджэння. Апошні раз граюць перад Пастэркай.

Антон Масеіч з музея сельскай гаспадаркі ў  Цеханоўцы:

На лігаўках гралі ў Цэтральнай Еўропе ўжо ў ІХ стагоддзі. Бо ёсць запіс пра гэта. Знайшоў лігаўку ці каля Гомеля, ці бліжэй да захаду беларускі музей з Менска.

Сёлета, на жаль, не было выканаўцаў з Беларусі, у якой, паводле этнографаў, здаўна існаваў звычай граць на пастушковых інструментах: лігаўках, трамбітах і базунах.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі