Крывятычы: 100 гадоў бежанства



У Крывятычах, што на Падляшшы, асвяцілі крыж у памяць жыхароў вёскі, якія, уцякаючы ад нямецкіх войскаў, падаліся ў глыб Расеі.

DSC_2864

“Я ўдзячны маім продкам, што вярнуліся сюды і пачалі ўсё з нуля,” – кажа ініцыятар усталявання крыжа Тамаш Суліма:

– Я адчуваю радасць, што мы паставілі крыж бежанцам і, такім чынам, завершылі тое, пра што я шмат гадоў думаў. Усе мы дзеці, унукі, праўнукі бежанцаў, усіх нас закрануў лёс бежанцаў. І гэтым крыжам я аддзячу сваім продкам за тое, што яны вырашылі вярнуцца.

Пасля малітвы і асвячэння крыжа прайшла сустрэча, прысвечаная бежанству. На дубовым крыжы, які ўсталяваны ў цэнтры Крывятычаў, змешчана Старакорнянская ікона Божай Маці. Крыж створаны беларускім скульптарам Анатолем Турковым.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Крывятычы

Фота аўтара