“Ксенія”: святасць праз каханне



Пры поўным аншлагу ў зале Падляшскай оперы і філармоніі прайшла прэм’ера спектаклю “Ксенія”.

DSC09349

Гэта новая манадрама маладой акторкі і стваральніцы тэатру “Чрэво” Яанны Троц. Спектакль быў інспіраваны жыццём праваслаўнай святой Ксеніі Пецярбургскай.

– Яна стала святой, бо кахала па-сапраўднаму, самааддана. Яе каханне не ведала кампрамісу.  

Музыку да спектакля напісаў беларускі кампазітар і акардэаніст Ягор Забелаў. Манадраму будзе можна яшчэ паглядзець 2 кастрычніка, а 18-тай гадзіне ў Бельскім Доме культуры.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара