Кулінарнае свята «Надбаброўскія смакі»



Дзесяткі страваў з мяса і бульбы прыгатавалі на конкурс «Надбаброўскія смакі».

У вёсцы Ольша, што ў гміне Дуброва, за найлепшую страву змагалася найлепшыя кухары з пяці суседніх гмінаў.

На думку саміх ўдзельнікаў мерапрыемства бульбяныя стравы некалі былі падставай харчавання ў беларускай вёсцы.

— Гэта называецца «свецюкі», бо робіцца яно з бульбы, што засталася ад абеду: яна перакручваецца праз мясарубку і падаецца на вячэру.

— Я буду шукаць традыцыйныя смакі нашых, мясцовых, прадуктаў, якія або унесеныя у спіс каштоўнасцяў, ці ўзнагароджаныя.

— Нашы бабкі так рабілі капыткі, але запякалі ў печы, ці смажылі на патэльні.

Стравы ацэньвала адмысловая камісія, у складзе якой былі прадстаўнікі пяці гмінаў, што ляжаць над рэчкай Бобра. Конкурс праводзіўся сёлета другі раз.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя