“Культура на сходах музея” ў Гайнаўцы



У Гайнаўцы прайшоў XІ Беларускі этнаграфічны фестываль “Культура на сходах музея”. Беларуская народная выцінанка ды вышыўка, падляшскае ганчарства, саломапляценне ды ткацтва – гэта ўсё ў адным месцы, на панадворку Беларускага музея ў Гайнаўцы. “Мы тут ужо чарговы раз, і заўсёды намагаемся прывясці з сабой нешта новае,” – кажа народны майстар вышыўкі з Берасця Тамара Нігерыч:

–  Гэта славянская лялька з даўнейшых часоў. Ну, і беларускія ручнікі з беларускімі арнаментамі. Ручнік можна прачытаць: маем значок, які абазначае сонца, і калі рожкамі ў іншы бок – то ўжо будзе зямля.

Усё праходзіла пад беларускую музыку. На сцэне выступілі 10 калектываў, у тым ліку “Гурма” з Менска, а зоркай вечарыны быў Зміцер Вайцюшкевіч і  “WZ-Аркестр”. Самым папулярным стэндам мерапрыемства быў стэнд з бульбянымі дранікамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара