“Купалінка-купалінка – цёмная ночка…”



У Белавежы прайшло адно з самых масавых беларускіх культурніцкіх мерапрыемстваў на Падляшшы – Купалле. У час канцэрта выступіла больш за 20 беларускіх калектываў.

DSC_6389

Купалле традыцыйна пачалося карагодам калектываў, якія спяваючы песню “Купалінка”, прайшлі з вянкамі з Белавежскага асяродка культуры ў мясцовы Амфітэатр.

– “Купалінка” – гэта незвычайная песня, няма таго, хто б яе не ведаў! Яна мае сапраўдную магію, душа аж заходзіцца.

– Купальская ноч чароўная. Вяночкі, якія дзяўчаткі пускаюць на ваду, нешта значаць.

– Я злавіў вянок, які пусціла мая будучая жонка.

Пусканню вянкоў на ваду папярэднічаў паказ феерверкаў. Пасля купальскага абраду была магчымасць патанцаваць пад музыку беластоцкага калектыву “Ас”. Галоўным арганізатарам Беларускага Купалля ў Белавежы выступае Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара