“Купальночка” у Залуках



Пусканне вянкоў па рацэ Супрасль, пошукі папараць-кветкі і канцэрты калектываў – усё гэта ў час „Купальночкі”, якая адбылася ў Залуках у гміне Гарадок.

DSC07572

Як адзначае дырэктар гарадоцкага асяродка культуры Юрый Астапчук, “Купальночка” у Залуках – адно з самых папулярных падобных мерапрыемстваў на Падляшшы:

– Сама ідэя „Купальночкі” – звярнуць увагу на гэтае цудоўнае месца і прыцягнуць як мага больш людзей у Залукі, каб супольна святкаваць такую цудоўную імпрэзу.

У час „Купальночкі” акрамя мясцовага гурта “Калінка” выступіў таксама вядомы на Падляшшы калектыў “Расспяваны Гарадок”. Зоркай канцэрту сталі “Прымакі”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара