Лабрадор выкрыў буйную кантрабанду цыгарэт



Сабака  мытнай службы “Кока” выкрыў нелегальную кантрабанду. 2,5 тысячы пачак цыгарэтаў затрымалі мытнікі на пераходзе ў Кузніцы.

Sluzba_Celna_26.02.16.3Кантрабанду ў машыне 32-гадовага беларуса сабака “Кока” знайшоў  у дзвярах, сядзеннях і пераробленай падлозе, кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

– Падчас агляду, у якой удзельнічаў “Кока” – чорны лабрадор, аказалася, што аўтамабіль нашпігаваны тытунёвай кантрабандай. Нелегальны тавар быў укрыты ў дзвярах, сядзеннях і пераробленай падлозе.

Супраць вадзіцеля мытная служба распачала справу. Яму пагражае вялікі штраф.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара