Леаніла Лавіцка будзе солтысам вёскі Меляшкі



Леаніла Лавіцка будзе солтысам вёскі Меляшкі ў Гарадоцкай гміне. За яе прагаласавала большасць жыхароў вёскі. Сваю кандыдатуру прапаноўвала таксама Анна Назарка, якая займала дагэтуль пасаду солтыса.

– Леаніла Лавіцка атрымала 32 галасы, Анна Назарка – 29. Такім чынам, солтысам вёскі Меляшкі абрана Леаніла  Лавіцка.

– Для мяне вынікі галасавання пазітыўныя.

– Я вельмі-вельмі задаволеная, што перамагла Леаніла Лавіцка. Мы, тутэйшыя з вёскі, задаволеныя такім вынікам.

– У нас усё спакойна. Бруду няма.

– Усе мы задаволеныя. Будзе толькі лепей.

– Лепей, чым было.

– Папярэдняя жанчына была актыўнай, шмат зрабіла для гэтай вёскі. Спадзяюся, што новы солтыс не будзе горшы за яе.

У галасаванні прынялі ўдзел 62 асобы. Адзін голас быў няважны. Першы раз солтыса ў Меляшках выбіралі сёлета 25 красавіка. Пасля скаргі выбары былі паўтораныя 16 жніўня. Як і папярэднім разам,  большасць вёскі даверыла пасаду солтыса пенсіянерцы Леаніле Лавіцкай.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя