Лешэк Шарэпка прэзентаваў сваю кнігу ў Варшаве



Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка сустрэўся з грамадскасцю ў Варшаве.

2017-01-27_zavalnia_szarepka_fota-6

Сустрэча была аршанізавана ініцыятывай “Вольная Беларусь” у сувязі з выданнем кнігі “Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара”. Лешэк Шарэпка, які працаваў у Менску чатыры з паловай гады, зазначае, што палякі яшчэ мала ведаюць пра нашу краіну, і таму ён вырашыўся на напісанне кнігі:

– Мяркую, што ў Польшчы трэба шэрэй распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, адсюль ідэя напісання кнігі пра гэту краіну. Магчыма, што асобы, якія прачытаюць гэту кнігу, будуць з большым разуменнем назіраць за сітуацыяй у Беларусі. Заахвочваю людзей да таго, каб асабіста туды паехалі і ўбачылі, як выглядае гэтая краіна.

Сярод іншага, у кнізе Лешэк Шарэпка шмат прысвяціў тэме беларускіх палякаў, а таксама заклікае дапамагчы нашчадкам грамадзянаў міжваеннай Польшчы атрымаць польскае грамадзянства:

– Я лічу, што Польская дзяржава павінна дапамагаць усім сваім былым грамадзянам, дапамагаць ім у пераездзе ў Польшчу і з атрыманнем грамадзянства.

У кнізе былога амбасадара Лешка Шарэпкі можна пазнаць польскі погляд на беларускую рэчаіснасць.  Сярод іншага, дадзена характарыстыка ўладзе, апазіцыі, дзеянням польскай дыпламатыі, таксама шырока акрэсліваецца праблема з ужываннем беларускай мовы

15055830_1236067586465918_2442330296208643987_n

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава