Лета ў беларускай традыцыі



У Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах праводзяцца беларускія этнаграфічныя майстар-класы “Лета ў традыцыі”. Больш за 40 дзетак пад кіраўніцтвам народных майстроў з Беларусі ды Падляшша спазнавалі традыцыйнае рукадзелле ды беларускую культуру.

DSC_7595

“Сярод майстар-класаў па рукадзеллі, народных танцах ды песнях ёсць месца для жывой мовы,” – што, па словах дырэктара  Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафея Фіёніка, з’яўляецца вельмі важным:

– Роднай мовы некаторыя саромеюцца, думаюць – навошта яна? Мы ж беларускае слова вяртаем да ўжытку. Дзеці не маюць комплексаў,  і дзякуючы такім заняткам яны адчуваюць вартасць сваёй культуры.

13-тыя Беларускія этнаграфічныя майстар-класы “Лета ў традыцыі” завершыць 20 ліпеня сустрэча інструктараў, ўдзельнікаў і іх бацькоў. Пройдзе таксама выстава прац, якія ствараліся дзеткамі на майстар-класах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара