Лідар ФНПР успомніў пра феадалізм і „бацьку”



Кіраўнік Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі Міхаіл Шмакаў раскрытыкаваў ініцыятыву ўвядзення падатку з непрацуючых грамадзян, паведамляе interfax.by. „Некаторыя гарачыя галовы, напэўна, наслухаўшыся „бацьку” ў Беларусі, прапануюць браць з беспрацоўных падаткі – калі ты беспрацоўны, плаці падаткі. Гэта рэвалюцыйная прапанова, сумленна трэба сказаць”, – заявіў М.Шмакаў у сераду на пасяджэнні генеральнага савета ФНПР, якое праходзіць у Маскве.

„Гэта амаль як у часы феадалізму, калі будавалі масты над сухімі месцамі, але бралі плату за праезд”, – сказаў лідар прафаб’яднаньня.

Фота tribuna.ru