Ліпіны запрашаюць на „Бульбафэст”



Аб’яднанне “Крыніца”, якое дзейнічае ў вёсцы Ліпіны на Гайнаўшчыне, запрашае на “Бульбафэст”.

DSC_6996

У праграме: гатаванне бульбяных страваў, выступы калектываў, шматлікія конкурсы ды гульні і патанцоўка.

“Падрыхтоўка да фэсту ідзе ўжо некалькі дзён”, – кажа старшыня аб’яднання “Крыніца” Кацярына Якубоўская:

– Чысцім бульбу, будзем смажыць шкваркі да кішкі. Можна будзе здаць кроў у аўтобусе, які будзе ад 13 гадзіны. Потым выступяць гурты, будуць конкурсы з узнагародамі. У гэтым годзе мы ўпершыню арганізавалі кулінарны конкурс.

“Бульбафэст” пройдзе на пляцоўцы каля вясковай святліцы. Арганізатары абяцаюць пачаставаць бульбай кожнага наведніка імпрэзы. Пачатак мерапрыемства а 15-й гадзіне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара