«Літаратурная серада» з Томашам Сэкельскім



У «Падляшскай Ксёнжніцы» ў Беластоку адбылася чарговая сустрэча з цыклу «Літаратурная серада». Госцем быў Томаш Сэкельскі — вядомы польскі тэлежурналіст, публіцыст, выдавец і аўтар папулярнай крымінальнай трылогіі «Сэйф», падзеі якой часткова адбываецца на Падляшшы.

Spotkanie-z-Tomaszem-Sekielskim-_bw73066

 

Томаш Сэкельскі невыпадкова прысвяціў у кніжцы шмат месца, менавіта Падляшскаму рэгёну.

— Я пісаў гэта сапраўды з вялікай сімпатыяй для тутэйшых людзей. І калі нават недзе момантамі крыху кпіў, дык гэта не дзеля таго, каб высмейваць, быць з’едлівым, гэта хутчэй такая ўсмешка з сімпатыяй, бо нават гэтае «следзікаванне» ў вымове для мяне вельмі чароўнае і я лічу, што гэта спецыфічны клімат гэтага рэгіёну. А калі б мне тут не падабалася, я б не пераязджаў менавіта на Падляшша з Варшавы.

 

Томаш Сэкельскі цяпер працуе над чарговым крыміналам, акцыя якога таксама будзе адбывацца на Падляшшы. А наступная «Літаратурная серада» адбудзецца ў Падляскай Ксёнжніцы ўжо праз тыдзень. Госцем будзе былая старшыня Беластоцкага Таварыства эсперантыстаў Альжбета Карчэўская.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: ksiazki.polter.pl