Ліцэісты з Еўропы знаёмяцца з Падляшшам



Пазнаюць мультымедыйныя метады навукі англійскай мовы, а таксама знаёмяцца з падляшскай культурай і традыцыяй. Каля 70 маладых людзей з розных куткоў Еўропы ўдзельнічаюць у абмене ў рамках праграмы ERASMUS Plus. Ліцэісты з Іспаніі, Італіі, Галандыі, Вугоршчыны ды Турцыі наведалі ўжо Белавежскую пушчу, пабачылі каштоўнасці Беластока, а таксама пазналі падляшскія велікодныя традыцыі. У абмене з польскага боку ўдзельнічаюць ліцэісты з 4-га агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку. Кажа настаўніца і каардынатар праекта Яанна Вап

Да поўдня заўсёды маем заняткі, а цяпер робім культурную праграму. І адной з запланаваных падзей ёсць візіт у Падляшскі музей народнай культуры, пісанкі, велікодныя пальмы.

Ліцэісты з Еўропы малявалі крашанкі, пяклі буславыя лапы і ўпрыгожвалі велікодныя пальмы. 7 красавіка госці з Еўропы наведаюць яшчэ старажытны горад Тыкоцін. У межах абмена ERASMUS Plus беластоцкія ліцэісты наведалі Галандыі, Італію і Іспанію.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток