Лявон Вольскі і „Крамбамбуля” выступяць на Падляшшы



Ужо сёння, 6 жніўня, вялікае народнае беларускае свята ў Міхалове. Тут пройдуць другія „Беларускія фолк-сустрэчы”. На сцэне выступяць 17 калектываў з рэгіёна і з-за ўсходняй мяжы, а таксама гурт Лявона Вольскага „Крамбамбуля”.  Перад міхалоўскай публікай сыграюць, сярод іншага, калектывы з Гарадка, Гайнаўкі і Беластока.

Гаворыць намеснік бургамістра Міхалова Юры Хмялеўскі:

– Гэта найперш суседзі з суседняга Гарадка. Стараемся жыць вельмі добра разам. Выступяць “Распеўны Гарадок”, “Асенні лісць”, а таксама “Хутар”. Прыедзе з “Гайнаўкі” “Рэха пушчы”, таксама дзіцячая “Перапёлка”. Чыжавяне выступяць. І з Беластока – славуты гурт прадшколяя №14 “Світанак”.

Беларускія фольк-сустрэчы ў гарадскім амфітэатры ў Міхалове пачынуцца ў 17.00 паводле польскага часу і працягнуцца да ранку. Апроч музычнай часткі мерапрыемства будуць стэнды з беларускай кухняй, рукадзеллем і літаратурай.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя