„Людзі з крэсаў”



„Людзі з крэсаў” — папулярна-навуковая сустрэча пад такой назвай прайшла ў беластоцкім Музеі войска.

Даклады былі прысвечаны выдатным постацям, нараджэнцам Беларусі, Літвы і Украіны.

Асаблівая ўвага была прысвечаная славутаму пісьменніку Джозэфу Конраду, які нарадзіўся ў Бэрдычаве, што на Украіне. Сам пісьменнік жыў і памёр у Вялікабрытаніі, але некалькі разоў наведваў сваю бацькаўшчыну, кажа гісторык Эдвард Цесноўскі:

— Спачатку ён не мог прыехаць, бо трапіў бы на вайсковую службу як падданы расейскага цара. Калі ён ужо атрымаў грамадзянства Брытаніі, дык двойчы прыязджаў у Польшчу. Сустрэўся за сваім дзядзькам,у родным краі быў двойчы на працягу 4 гадоў. А Першая сусветная вайна заспела Конрада ў Кракаве, у Польшчы.

Мерапрыемства ” прайшло ў рамках Дзён крэсовэй культуры, які ужо 18 гадоў арганізуюць Таварыства сяброў Гародні і Вільні а таксама Фонд дапамогі дзецям Гарадзеншчыны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя