Мае працы напоўненыя вытокамі маёй асобы



«Мае працы напоўненыя вытокамі маёй асобы”, — лічыць бельская мастачка, Аляксандра Сарокін. У Крэатыўным цэнтры культуры ў Бельску Падляшскім адкрылася выстава карцін выпускніцы бельскага беларускага ліцэя. На выставе – 26 працаў, выкананых рознымі тэхнікамі:

— Большасць намалявана акварэллю. Дзве ці чатыры выкананы алейнымі фарбамі, адна — графіка. У гэтых працах уся я. Большасць  прац паказвае нейкія пачуцці, якія я перажывала, калі малявала: была сумная ці шчаслівая.

Выставу працаў Аляксандры Сарокін у Крэатыўным цэнтры культуры ў Бельску Падляшскім можна пабачыць яшчэ да 2 кастрычніка ўключна.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя