Майстар-класы аналагавай фатаграфіі ў Бельску-Падляшскім



У Бельскім доме культуры пачаўся цыкл майстар-класаў прысвечаных аналагавай фатаграфіі, пад загалоўкам «Co w srebrze piszczy». Заняткі накіраваныя ў асноўным   на падлеткаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Стваральнікам і каардынатарам праекта з’яўляецца бельскі фатограф, Андрэй Санкевіч:

Я хацеў паказаць фотаапараты, каб моладзь пабачылі аналагавыя фотаапараты на фотастужку. Перадаць веды пра экспазіцыю, дыяфрагму, затвор, глыбіню і рэзкасць і агульна заахвоціць да фатаграфавання менавіта праз прызму традыцыйнага фотаздымку. Я ведаю, што мы прынамсі закранулі паняцці. Задавалі пытанні, азначыць, нехта зацікавіўся гэтай тэмай.  

Чарговыя майстар-класы па аналагавай фатаграфіі з цыклу «Co w srebrze piszczy» пройдуць 15 верасня ў 16:30 у святліцы „Caritas” у Бельску Падляшскім. Раней, 10 верасня, у 11:00 адбудуцца плэнеровыя фатаграфічныя сесыі на тэрыторыі горада. На канец рэалізацыі праекту плануецца выстава здымкаў зробленых удзельнікамі майстар-класаў. Праект «Co w srebrze piszczy» рэалізуецца ў рамках акцыі «Культурная чыгунка. Прыпынак Бельск Падляшскі».

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя