Майстар-класы да калядных святаў



У Доме культуры ў Бельску Падляшскім прайшлі майстар-класы па вырабе святочных цацак. Галоўная тэма – анёл. Як іх зрабіць з гліны ці саломкі паказвалі майстры з гарадзенскага дзіцячага цэнтра “Прамень”.

DSC_3114

Паводле інструктара па саломапляценні Тамары Трысмаковай, дзеткі праяўляюць вялікую цікавасць да такога віду рукадзелля:

– У саломапляценні ўсё цікавае. Я адпрацавала 40 гадоў з дзецьмі, дзеці з задавальненнем займаюцца саломапляценнем, аплікацый саломкай. Эстэтычна, як мне здаецца, такія вырабы грэюць душу, сэрца. Таму, калі робяць анёлаў, то звычайна яны ўкладаюць у сваю працу душу.

Сёння, яшчэ да 16-й гадзіны, можна будзе сустрэць гасцей з Беларусі на перадсвяточным кірмашы, які з раніцы праходзіць у Бельскім Доме культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя