Свята Незалежнасці ў Беластоку



11-га лістапада 1918 года Польшча абвясціла незалежнасць пасля шматгадовага процістаяння з Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй. Сёння па ўсёй Польшчы праходзяць урачыстасці.

5825caa663394_p

Жыхары Беластока:

– Вельмі цёплая атмасфера.

– Польшча ў гэты дзень атрымала незалежнасць. Помнім і стараемся ўдзельнічаць у такіх урачыстасцях.

– Пакуль будзе хапаць сіл, буду сюды прыходзіць. Гэта мой патрыятычны абавязак.

Ва ўрачыстасцях 98-х угодкаў Дня незалежнасці прымалі ўдзеў падляшскі ваявода, прэзідэнт Беластока, маршалак падляшскага ваяводства, дэпутаты польскага парламенту.

5825bd16b4086_p

5825ca955009c_p

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Konrad Karkowski і Wojciech Wojtkielewicz

* * *

Напярэдадні 11 лістапада жыхары Беластока адзначылі гадавіну аднаўлення незалежнасці.

5824ac6a469af_osize1068x623q71hec360a

VI Беластоцкі марш незалежнасці прайшоў напярэдадні свята 11 лістапада. Калона вырушыла з-пад помніка Юзэфа Пілсудскага на рынку Касцюшкі. Удзельнікі прайшлі да касцёла Роха, адтуль на Універсітэцкі пляц. Шэсце завершылася на вайсковых могілках.

На маршы гучалі лозунгі: „Слава героям”, „Польшча бастыён Еўропы”, „Наша мэта – вялікая Польшча”.

poranny.pl