Марш жывой памяці Сібіры



У Беластоку адбыўся юбілейны – 15-ты – Марш жывой памяці Сібіры. На марш прыехалі сібіракі з Аўстраліі, Францыі, Злучаных Штатаў Амерыкі ды Беларусі. Вуліцамі горада прайшлі высланыя ў Сібір, дзеці пемерлых у Расеі і Казахстане, а таксама беластачане.

DSC01419

Мерапрыемства арганізуецца штогод у памяць людзей, якія былі вымушаныя выехаць у Сібір нятолькі ў ваенныя і пасляваенныя часы.

Расказвае Тадэвуш Хведзь, старшыня Саюза сібіракоў у Польшчы:

– Такі быў час, што паляк за праяўленне патрыятычных пачуццяў да вольнай, незалежнай Польшчы трактаваўся як ненадзейны элемент і падлягаў ці высылцы, ці арышту, ці ўвогуле злачыннаму расстрэлу.

Сёлета апроч маршу прэзідэнт Беластока арганізаваў канцэрт гуртоў KULT i LAO CHE на гарадскім стадыёне.

Марш пройшоў вуліцамі Свентаянскай, Браніцкага і Пястоўскай.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара